Будаўніцтва стадыёна працягваецца

17 февраля 2017 - Administrator
article2958.jpg

 Будаўніцтва гарадскога стадыёна ў Івацэвічах распачалося некалькі гадоў таму ў мікрараёне Паўночны. 

Была спланавана пляцоўка, агароджана, пабудаваны трыбуны і адміністрацыйны будынак. Потым будоўля была замарожана з-за няхваткі сродкаў. І вось амаль з пачатку сёлетняга года, нягледзячы на маразы, будоўля зноў ажыла – вядзецца мантаж арачных збудаванняў над цэнтральнай часткай трыбун згодна з праектам. Зварачныя работы і мантаж металаканструкцый вядзе брыгада Аляксандра Снарскага УП “Івацэвіцкая ПМК-11”.  

Генеральны падрадчык аб’екта УП “Івацэвіцкая ДБПМК-34”. А брыгада Аляксандра Снарскага з УП “Івацэвіцкая ПМК-11” працуе ў дадзены момант на гарадскім стадыёне на субпадрадных умовах. У склад брыгады ўваходзяць два зваршчыкі Сяргей Карачун і Алег Філюціч, машыніст аўтавышкі Віктар Акавіты і шасцёра мантажнікаў. Заканчэнне будаўніцтва стадыёна і ўвод яго ў эксплуатацыю запланаваны ў бягучым годзе.
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
На здымку (злева направа): мантажнікі: Уладзімір Шалупенка, Васілій Снітко, Васілій Кавальчук, Уладзімір Джэжора.
Комментарии (0)
Добавить комментарий