Для адпачынку актыўнага, спартыўнага

30 мая 2017 - Administrator
article3185.jpg

 Некалькі гадоў назад будынкі некалішняга піянерскага лагера “Сярэбраны горн”, што знаходзіцца насупраць Вулькаўскага возера каля г.п. Целяханы і які ўжо даўно меў вельмі непрывабны выгляд, набыло ТАА “Гасцявы дом” з Мінска. Новы інвестар запланаваў зрабіць на гэтым месцы базу адпачынку з круглагадовым знаходжаннем адпачываючых.


І работа закіпела. Дэманціраваны амаль усе старыя будынкі, узведзены два гасцявыя двухпавярховыя дамы з абедзеннымі заламі і пакоямі для адпачынку, дзе ўжо маецца ўсё, каб адпачываць хоць зараз. Тут таксама маюцца саўна, альтанка з мангаламі, тут многа гульнявых і спартыўных пляцовак і для дарослых, і для дзяцей – усё для адпачынку актыўнага, спартыўнага.

– На сённяшні дзень мы вывучаем попыт: наколькі стане запатрабаваны аб’ект у мясцовых жыхароў, у прыезджых? – гаворыць Віктар Коўш, галоўны інжынер групы кампаній “Стратэг”. – Калі адпачываючыя з задавальненнем пойдуць да нас, то мы распачнём другую чаргу будаўніцтва. Не буду называць канкрэтныя лічбы, але для карпаратыўнага адпачынку цэны ў нас даступныя. Акрамя гэтага, можна наведацца да нас “без засялення” – на некалькі гадзін арандаваць альтанку з мангаламі… Вядзём невялікую гаспадарку, таму госці могуць нават набыць у нас курыцу альбо трусаў, каб прыгатаваць іх на мангале…  
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий