Магазін "Санта": мы адчыніліся!

23 декабря 2016 - Administrator
article2863.jpg

20 снежня адбылося святочнае адкрыццё новага магазіна ў Івацэвічах па вуліцы Дэпутацкай, 47 – “Санта”.  Яшчэ за гадзіну да адкрыцця вядучыя зазывалі народ на свята, абяцалі шмат сюрпрызаў. І людзей сабралася вельмі шмат. 

Вясёлыя клоуны Дзьмухавец і Рамонак, а таксама іншыя казачныя персанажы весялілі дзяцей, дарылі блакітныя шары. Здалёк прыцягваў увагу клоун на хадулях са сцягам Санты. Сярод дарослых разыгрываліся сюрпрызы, у тым ліку і дысконтныя карты на пяціпрацэнтныя зніжкі. 
 
З адкрыццём магазіна жыхароў райцэнтра павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук. У сваім прывітальным слове ён адзначыў, што сёння ў Івацэвічах пачынае працаваць трэцяя гандлёвая сетка, але для пакупнікоў гэта плюс, бо пашыраецца права выбару. Фірмай “Санта Рытэйл” створана болей за 50 рабочых месцаў, што для райцэнтра вельмі актуальна. Дырэктар гандлёвага прадпрыемства “Санта Рытэйл” Аляксандр Чуйко дадаў, што новы магазін упрыгожыў гэты мікрараён Івацэвічаў, і перад намі стаіць задача зрабіць яго адным з самых лепшых і па цэнах, і па якасці, і па абслугоўванні. Кіраўнік раёна, дырэктар магазіна з  Анатоліем  Дзятчэняй, начальнікам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення СП “Санта Імпэкс Брэст” ТАА, пераразаюць чырвоную стужку. 

Магазін быў пабудаваны за рэкордны тэрмін – за чатыры месяцы, на месцы пусткі з’явіўся прыгожы вялікі будынак з плошчай гандлёвай залы 690 квадратных метраў, паркоўкай для аўтамабільнага транспарту, веластаянкай. 
З’яўленне такой гандлёвай кропкі само па сабе – свята для жыхароў райцэнтра. Не спатрэбілася і шырокай рэкламы аб адкрыцці, толькі адна аб’ява ў “Івацэвіцкім весніку” зрабіла сваю справу – народ прыбываў і прыбываў, адначасова ўсе ў магазін і не змаглі папасці. Чарга захоўвалася амаль да закрыцця магазіна. Бо толькі ў дзень адкрыцця можна было стаць уладальнікам дысконтнай карты “Санта” з 5-працэнтнай зніжкай на шырокі спектр тавараў, разлічыўшыся на касе на суму не меней за 20 рублёў. У наступныя дні, каб стаць уладальнікам карты, трэба будзе набыць тавару на суму 45 рублёў, але калі ўлічыць, што ў магазіне прадстаўлены рознабаковы спектр тавараў не толькі рыбы і морапрадуктаў, паўфабрыкатаў са свініны, мяса птушкі, свежай выпечкі з печаў, размешчаных прама ў гандлёвай зале, то вы і не заўважыце, як у вашай цялежцы акажацца розных тавараў на тую суму.

І хоць шматлюдна было ў магазіне, першыя пакупнікі адзначылі, што ў магазіне камфортна, выкладка тавараў граматная, зручная, а паміж стэлажамі з таварамі шырокія праходы. Можна было прадэгусціраваць і рыбную прадукцыю, і сырную, і каўбасныя вырабы, а на выхадзе ў першыя гадзіны атрымаць пачастунак – марожанае. 
Да паслуг пакупнікоў аб’ёмныя цялежкі, для маленькіх “пакупнікоў” – цялежкі “міні” са спецыяльнымі сцяжкамі, каб было бачна іх здалёк. 
Гандлёвая зала ўпрыгожана навагоднімі дэталямі, адчуваецца набліжэнне любімых зімніх святаў. У вочы кідаюцца яскравыя жоўтыя цэннікі, чырвоныя стрэлкі з лаканічным заклікам “Купі выгадна”, якія ўказваюць на тавары са зніжанай цаной. 
“Санта-60” прапануе ў шырокім асартыменце рыбу марожаную, вяленую, вэнджаную, салёную, кактэйльныя сумесі з морапрадуктаў, свежую рыбную кулінарыю. 

Прыцягвае ўвагу і стэлаж са свежай выпечкай, з круасанамі, французскімі булачкамі з часнаком, смятаннікамі, батонамі, слойкамі, кексамі. У “Санце-60” прадстаўлены хлебабулачныя вырабы, торты, цукеркі, каўбасныя вырабы, сыры, гатовыя салаты на развес, селядцы іншых вядомых вытворцаў, свежая гародніна і садавіна. Харчовых і нехарчовых тавараў – болей за 8000 найменняў.
Штодзень пасля 20.00 “Санта” прапаноўвае пакупнікам акцыю “ВечарОК”. З гэтага часу і да 23.00, часу закрыцця магазіна, прадастаўляецца 5-працэнтная зніжка на паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці, у тым ліку на курыцу-грыль, і 15-працэнтная зніжка на выпечку, ролы, прыгатаваныя паварамі магазіна. І яшчэ адна прыемная навіна для ўладальнікаў дысконтнай карты “Санта”: зніжкі па карце сумуюцца са зніжкай “ВечарОК”, і пакупкі абыдуцца на 10-20 працэнтаў танней.

Калі ваш час каштуе дорага, то можна заказаць ролы ці курыцу-грыль па тэлефоне на канкрэтную дату. І ваш заказ будзе чакаць 
вас ва ўказаны дзень і час.
Што ні кажы, а падарунак да Новага года жыхары райцэнтра атрымалі, асабліва тыя, для каго ён знаходзіцца ў крокавай даступнасці, і нават навакольных вёсак, бо знаходзіцца ён на шляху гарадскога аўтобуснага маршрута.
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий