Рост паказчыкаў ёсць,

15 декабря 2016 - Administrator
article2851.jpg
але і рэзервы для іх паляпшэння ёсць таксама

Ужо трэці месяц уся буйная рагатая жывёла ў сельгаспрадпрыемствах раёна знаходзіцца на зімне-стойлавым утрыманні. Гэта вельмі адказны перыяд у рабоце жывёлаводаў, прыемна, што зніжэння паказчыкаў у цэлым па раёне не назіраецца. 

З пачатку года вытворчасць малака склала 86 тысяч тон, або 105,5 працэнта да адпаведнага перыяду 2015 года. Гэта на 4,5 тысячы тон болей, чым летась. Радуе, што нам удалося ўтрымаць надоі на высокім узроўні, сярэдні надой на карову – 4 566 кг (+183 кг). Амаль тры чвэрці ад усяго малака рэалізавана сортам “Экстра” (39,1 працэнта) і вышэйшым сортам (34 працэнты). 

У разрэзе сельгаспрадпрыемстваў найлепшыя надоі маюць такія гаспадаркі, як СВК “Святая Воля” – 7 075 кг малака (+328 кг да леташняга), СВК “Квасевічы” – 6 767 (+88), СВУ “Даманава” – 5 833 (+422), СВК “Любішчыцы” – 5 146 (+273), ААТ “Мілейкі” – 4850 кг (+145 кг да года мінулага). 

Калі казаць пра вытворчасць (вырошчванне) жывёлы, то за 11 месяцаў атрымана 6 796 тон мяса або 102,9 працэнта да года мінулага. Лідарам тут з’яўляецца СВУ “Даманава”, дзе атрымліваюць штодзённыя прывагі болей за 750 грамаў, сярод лепшых – СВК “Квасевічы” – 736, СВК “Святая Воля” – 632 грамы. Што тычыцца невытворчага выбыцця маладняку, то яно складае 8,5 працэнта да атрыманага прыплоду, самыя дастойныя тут паказчыкі ў СВК “Квасевічы” – 2,1 працэнта, КУСП “Перамога” – 2,3, СВК “Святая Воля” – 2,3, ААТ “Косава” – 2,5, СВУ “Даманава” – 3,2, ААТ “Падстарынь” – 5,1 працэнта. З пачатку года атрымана прыплоду 19 585 галоў цялят, гэта на 944 галавы больш, чым летась, выхад цялят на 100 кароў складае 73 (+3 галавы да года леташняга). 

У сельгаспрадпрыемствах раёна ёсць усё для таго, каб няўхільна павышаліся паказчыкі, лічу, многае залежыць ад працоўнай дысцыпліны, якая ў шэрагу гаспадарак пакуль не на належным узроўні. 
Павел ПЯСЕЦКІ, галоўны заатэхнік-селекцыянер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий