У ААТ "Косава" ўбралі рапс

19 июля 2017 - Administrator
article3304.jpg

 У СВК «Косава» завяршылі ўборку азімага рапсу на плошчы 200 га. Ураджайнасць склала 22 ц / га. 


На ўборцы зладжана працавалі тры экіпажы, каб пры добрым надвор'і завяршыць уборку паспелага рапсу. Гэта вопытныя камбайнеры, перадавікі ўборкі збожжавых мінулых сезонаў –  Віктар Лось і Уладзімір Бурдзюк, сямейны экіпаж Мікалая і Ірыны Харужых, Уладзіміра Харужага і  Віктара Вераб'я. На адвозцы рапсу на сушыльную ўстаноўку добра папрацавалі вадзіцелі Уладзімір Варабей і Аляксей Суцько на аўтамабілях ГАЗ-53.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий