Весела было і дарослым, і дзецям падчас святкавання Купалля ў Быцені. Гулянне прайшло маштабна і ў лепшых традыцыях містычнага старадаўняга свята, прысвечанага сонцу і росквіту зямлі.

Пакуль на стадыён аграгарадка прыбывалі госці з усяго раёна, для дзяцей ладзілася забаўляльна-гульнёвая праграма. Пасля ўрачыстага адкрыцця свята пачалася тэатралізаваная канцэртная праграма «Купальскі вечарок». Святкаванне прадоўжылася канцэртам народнага вакальнага ансамбля «Явар ды каліна» Жабчыцкага сельскага Дома культуры (Пінскі раён).

Не абыйшлося свята без традыцыйных купальскіх абрадаў – пускання вянкоў па вадзе і запальвання вогнішча, якому папярэднічала святочнае фаер-шоу. Магчыма, хтосьці адправіўся і на пошукі загадкавай папараць-кветкі. А завяршыўся «Купальскі вечарок» дыскатэкай.

ФОТА ШУКАЙЦЕ ТУТ

Поделиться