Адкуль у Івацэвічах анархісты?

14 августа 2017 - Administrator
article3355.jpg

 Гэтыя падзеі разгарнуліся ў Івацэвічах некалькі тыдняў назад. У райаддзел Следчага камітэта паступіла паведамленне ад выратавальнікаў: на вуліцы Клютко ў райцэнтры адбылося ўзгаранне рэкламнага шчыта (білборда) з надпісам “Сіла закона ў яго выкананні”. Рэкламны шчыт належыць Брэсцкаму абласному ўпраўленню выканання пакаранняў. Падчас правядзення следчых дзеянняў стала зразумела, што не наступствы прыродных з’яў паслужылі прычынай, а хуліганскія дзеянні людзей. Узбуджана крымінальная справа па арт. “Хуліганства”.


Стала вядома наступнае: падпал білборда ажыццявілі двое жыхароў Івацэвічаў (абое паўнагадовыя – 20 і 21 год) і адзін непаўнагадовы жыхар Мінска. Гэтыя хлопцы знаёмы даўно; у гэты вечар яны вырабілі “кактэйль Молатава” – са звычайных лямпачак буйнога памеру; яны напоўнілі іх бензінам, прымацавалі фітыль, падпалілі і шпурнулі ў рэкламны шчыт...
Хлопцы палічылі, што гэты ўчынак будзе нераскрытым, але памыліліся: двое з іх – жыхар Мінска і Івацэвічаў – ужо затрыманы і даюць паказанні, адзін – у вышуку. Адзін з затрыманых паведаміў, што прытрымліваецца… анархічных поглядаў.

Не будзем доўга разважаць наконт таго, наколькі партыйная прыналежнасць можа быць асновай для крымінальных учынкаў, звярну ўвагу на іншае: здзейсніць падпал – для гэтага многа розуму і сіл не трэба. Куды больш важна навучыцца жыць з пазітывам; любы партыйны рух толькі тады становіцца папулярным, калі за гэтым стаіць не жаданне руйнаваць і падпальваць, а будаваць, узводзіць...
Сяргей ПАДСАДНЫ, старшы следчы па асабліва важных справах Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.          
Комментарии (0)
Добавить комментарий