Чым займаўся ноччу вартаўнік?

10 октября 2017 - Administrator
article3470.jpg

 Тэрыторыя мехдвара ААТ “Мічурынск” як быццам абаронена, тут ёсць вартаўнік, які, згодна са сваімі абавязкамі, павінен ажыццяўляць належны кантроль за тым, каб матэрыяльна-тэхнічныя каштоўнасці не трапілі ў рукі злодзею. 


Не сакрэт, што ў праваахоўных органаў шмат узнікае пытанняў да вартаўнікоў, бо, здараецца, яны адсутнічаюць на працоўным месцы або знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Але тое, што здарылася на мехдвары ААТ “Мічурынск”, як кажуць, не лезе ні ў якія вароты.

Такім чынам, неўстаноўленым зламыснікам ці зламыснікамі ў адну з начэй напрыканцы верасня з мехдвара гаспадаркі ўкрадзены: дзве акумулятарныя батарэі з аднаго трактара; дзве фары, рашотка радыятара і стартар – з другога; з трэцяга трактара – зноў-такі акумулятары… У тую ноч злодзей ці злодзеі знялі з сямі трактароў і вынеслі шэсць акумулятараў, пяць фар, а таксама рулявыя калонкі, помпы, панелі прыбораў, набор інструментаў і многае іншае. Нават выхлапную трубу знялі і вынеслі! Хаця зняць той або іншы прыбор ў цемры цяжка, трэба ўключаць ліхтары, таму ж гукі ноччу разносяцца добра. Раніцай вартаўнік, які, дарэчы, з’яўляецца матэрыяльна адказнай асобай, паведаміў, што ён нічога не бачыў, нічога не чуў... Узбуджана крымінальная справа. 
Віталь ПУШЫЛА, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.        
Комментарии (0)
Добавить комментарий