Дапамажыце выявіць браканьера

25 октября 2017 - Administrator
article3501.jpg

У Падстарынь да цешчы наведаўся зяць з Баранавічаў, які любіць збіраць грыбы. Але ціхае паляванне для яго на гэты раз завяршылася моцным узрушэннем: у адным з лясных урочышчаў, што належаць Івацэвіцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ён знайшоў парэшткі забітай самкі аленя.

Відавочна, што тут “гаспадарыў” браканьер ці браканьеры.

 

У гэты лясны квартал (знаходзіцца непадалёку ад в. Даманава) пасля сігнала грыбніка выехалі прадстаўнікі раённай арганізацыі БТПіР, а таксама супрацоўнік райаддзела Следчага камітэта…

На жаль, пошукі злачынцы пакуль не далі вынікаў, таму просім жыхароў Івацэвіцкага раёна: калі ў вас ёсць якая-небудзь інфармацыя па дадзеным факце, то патэлефануйце, калі ласка, па нумарах тэлефонаў – 9-19-49, 8 (033) 605-99-09.

Раман ЕМЯЛЬЯНЧЫК, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Комментарии (0)
Добавить комментарий