Гэта быў не суіцыд, а няшчасны выпадак

16 августа 2017 - Administrator
article3361.jpg

 Гэтае здарэнне адбылося ў Івацэвічах. 37-гадовы жыхар райцэнтра, які пражываў у кватэры на пятым паверсе шматпавярхоўкі па вул. Савецкай і які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, раніцай вырашыў выйсці на вуліцу, але пераблытаў дзверы – і выйшаў не на лесвічную пляцоўку, а… на балкон і перакуліўся цераз парэнчы.


Мужчына, на жаль, ад атрыманых траўмаў загінуў. Праваахоўныя органы прыйшлі да высновы, што гэта быў не суіцыд, а няшчасны выпадак, бо мужчына апрануўся адпаведна надвор’ю – майка, шорты, макасіны, у кішэню шортаў паклаў ключы ад кватэры, каб пасля вярнуцца… Можна сказаць адназначна, што ў цвярозым стане такой трагічнай памылкі ён не дапусціў бы… 
Вадзім ЖДАНЮК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Комментарии (0)
Добавить комментарий