Калі злодзею ёсць чым пажывіцца

20 июня 2017 - Administrator
article3241.jpg
Двое жыхароў вёскі Любішчыцы – К. і С. – працяглы час нідзе не працуюць, вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць моцнымі напоямі. У вясенні час, калі ў пажылых вяскоўцаў шмат работ, асабліва палявых, абое забяспечаны заробкамі. Але гэтыя мужчыны напрацавалі сваю “методыку” крадзяжоў: працуючы па гаспадарцы ў гаспадароў, яны выбіралі тую або іншую рэч, якая каштуе нямала, і непрыкметна яе прыхоўвалі (на падворку, за плотам). Пасля разліку з гаспадарамі непрыкметна забіралі і ўкрадзеную рэч.

Гэтыя двое гора-працаўнікоў абчысцілі і дом, гаспадары якога (нашчадкі) жывуць далёка за межамі раёна. Былі украдзены швейная машына, веласіпеды, будматэрыялы, інструмент і многа іншых патрэбных рэчаў… Узбуджана крымінальная справа.
Хацеў бы звярнуць увагу жыхароў раёна, асабліва пажылых людзей. Нярэдка вам патрабуецца дапамога, але праводзіць гаспадарчыя работы згаджаюцца нячыстыя на руку людзі, якія могуць непрыкметна скрасці інструмент, іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Але ж сёння, да прыкладу, звычайная сякера каштуе нятанна. Свабодны доступ да жылля і маёмасці асацыяльных асоб толькі спрыяе крадзяжам.
Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важных справах раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.                
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий