Колькі каштуе… патанцаваць голым?

4 сентября 2017 - Administrator
article3389.jpg

Яшчэ ў чэрвені бягучага года кампанія сяброў з Івацэвічаў наведалася ў кафэ “Вітаем вас”, што месціцца каля “алімпійкі”. На гадзінніку было каля 4-х гадзін раніцы, калі адзін з прадстаўнікоў гэтай кампаніі, моцна нецвярозы 22-гадовы мужчына, ураджэнец Івацэвічаў, агаліўся і стаў дэманстраваць прысутным свае, так бы мовіць, філейныя часткі ніжэй пояса. Прычым для лепшай “візуалізацыі” танцуючы “стрыптызёр” нават узняўся на стол, дзе таксама танцаваў голым.

 

У выніку была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да гэтага маладога мужчыны, які раней судзімы не быў, па ч.1 арт. 339 “Хуліганства”. Справа была накіравана ў суд.

 

Санкцыя суда – штраф у памеры 35 базавых велічынь (805 рублёў). Можна сказаць, што для маладога чалавека ўсё абышлося не надта і кепска, але не будзем забываць, што фактар судзімасці будзе суправаджаць яго ўсё далейшае жыццё. Напрыклад, падчас працаўладкавання любы наймальнік моцна задумаецца наконт таго, ці браць на работу раней судзімага.

Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важных справах райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий