Колькі вяровачцы не віцца…

11 января 2018 - Administrator
article3649.jpg

 Устаноўлены ўсе трое злачынцаў, маладыя мужчыны 1992, 1993 і 1995 г. н., якія здзейснілі “набег” на склад лесапункта

ААТ “Івацэвічдрэў” яшчэ напачатку снежня мінулага года, калі з цяжкагрузавых аўтамабіляў прадпрыемства былі зняты аж 16 акумулятараў (“ІВ” расказваў пра гэтая крымінальнае здарэнне ў нумары за 5 снежня 2017 года).

У ходзе аператыўна-вышуковых дзеянняў было высветлена, што на сумленні тройкі сяброў шэраг іншых кра-дзяжоў. Двое з іх затрыманы (змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання), трэці ўцёк і зараз вышукваецца.

Устаноўлена, што гэтыя хлопцы маюць прамое дачыненне да крадзяжу акумулятараў з тэрыторыі былога ільнозавода (тут арандуюць памяшканні індывідуальныя прадпрымальнікі), да крадзяжу 400 літраў дызпаліва з аўтапоезда, што знаходзіўся на аўтастаянцы каля п. Сасновы Бор, а таксама кола і двух падкрылкаў. Устаноўлена, што яны ўкралі каля 0,5 тоны медзі ў прадпрымальніка з Панкоў. Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.205 “Крадзеж”. Дадзены пункт крымінальнага кодэкса прадугледжвае толькі пазбаўленне волі – ад 2 да 7 гадоў. 

Хто гэтыя серыйныя злачынцы? Гэта раней не судзімыя маладыя людзі з добрых сем’яў, яны працуюць на прадпрыем-
ствах Івацэвічаў, станоўча характарызуюцца; пражываюць у населеным пункце каля Івацэвічаў. Прыкра, але рабяты сапсавалі сабе біяграфію на ўсё далейшае жыццё.   
Раман ЕМЕЛЬЯНЧЫК, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий