Куды спяшаемся? На той свет?

4 августа 2017 - Administrator
article3340.jpg

Гэтае здарэнне адбылося ў чацвер, 3 жніўня, у 9 гадзін 15 мінут. 50-гадовы мужчына, жыхар Івацэвічаў Г., рухаўся на веласіпедзе па тратуары вул. Клютко райцэнтра, наперадзе – чыгуначны пуць. На той момант быў закрыты чыгуначны пераезд, шлагбаумы былі апушчаны, працавала светлавая і гукавая сігналізацыя, бо па рэйках імчаў хуткі цягнік “Масква-Брэст”, які ў Івацэвічах не спыняецца. Мужчына палічыў, што паспее перад цягніком праскочыць на веласіпедзе… І памыліўся.

 

Удар быў такой сілы, што веласіпедыста адкінула на адлегласць прыкладна 30 метраў, ад атрыманых траўм ён загінуў. Як паведамілі машыністы хуткага цягніка, імі быў пададзены гукавы папераджальны сігнал, нават прадпрынята экстраннае тармажэнне, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Дзяжурны па чыгуначнаму пераезду таксама пацвердзіў, што аб набліжэнні цягніка сведчылі сігналы, Г. павінен быў спыніцца, але хутчэй за ўсё вырашыў, што праскочыць.

Не атрымалася…

Аляксандр ЖУРКО, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   

Комментарии (0)
Добавить комментарий