Летам нарыхтоўвалі… наркотык

25 октября 2017 - Administrator
article3502.jpg

Мінулае лета для некаторых нашых грамадзян стала перыядам, калі яны займаліся не нарыхтоўкай грыбоў-ягад, а… канопляў – расліны, з якой можна вырабіць наркатычны сродак – марыхуану. 

 

Так, 24-гадовы раней не судзімы А., які пражывае ў п. Зялёны Бор, у адзін з летніх дзён пасля адпачынку на возеры каля кафэ “Валянціна” ехаў дамоў на веласіпедзе і ўбачыў куст дзікарастучых канопляў. Ён ведаў, што гэтая расліна – сыравіна для наркотыка, але, тым не меней, вырваў куст, завёз дамоў, высушыў, пасля вырашыў пакурыць… Так сталася, што ў хуткім часе А. выклікалі ў міліцыю ў якасці сведкі; супрацоўніка РАУС здзівіў і насцярожыў фізічны стан хлопца, а медагляд засведчыў: А. пад уздзеяннем марыхуаны. Праваахоўнікі правялі вобыск; дома ў падазраваемага, пад матрацам, знайшлі “нарыхтоўку”… 

А вось Е., жыхар Быцені, каноплямі займаўся больш “прафесійна”, яго дзейнасць трапіла ў поле зроку праваахоўных органаў яшчэ раней, бо Е. і вырошчваў забароненыя расліны, і планаваў наладзіць гандаль імі. Але наркатычнае “прадпрымальніцтва” скончылася хутка, бо падчас вобыску ў доме Е. была знойдзена партыя нарыхтаванай марыхуаны. 
У абодвух выпадках узбуджаны крымінальныя справы. 
Віталь ПУШЫЛА, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Комментарии (0)
Добавить комментарий