На спатканне лепш ісці цвярозым

21 июля 2017 - Administrator
article3309.jpg

Гэтая дзіўная і крыху недарэчная гісторыя адбылася ў вёсцы Селец. Сюды наведаўся жыхар Магілёўскай вобласці, ураджэнец вёскі Г.. У адзін з дзень ён сустрэў мясцовую жыхарку І., з якой дамовіўся сустрэцца вечарам.

 

І вось вечарам Р., які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, прыехаў на веласіпедзе і з бутэлькай у кішэні на падворак, дзе, як ён лічыў, пражывае сяброўка. Веласіпед паставіў каля дома, бутэльку паклаў у траву і стаў стукаць у дзверы. Але з дома насупраць выйшаў мужчына і патлумачыў, што І. жыве ў суседнім доме. Р. пайшоў у той дом, дзе яго сапраўды сустрэла І.. Цераз дзясятак мінут ён успомніў пра веласіпед і бутэльку віна, вярнуўся, але, калі транспартны сродак стаяў на месцы, то бутэлька віна знікла.

 

Раз’юшаны Р., палічыў, што гэта гаспадар дома непрыкметна “сцягнуў” бутэльку і схаваўся. Р. стаў спачатку стукаць, а пасля біць вокны-дзверы. Разбіў некалькі акон, у дзверы нават біў драўлянай лавай, што стаяла побач. Р. лічыў, што гаспадар дома хаваецца за дзвярыма з яго бутэлькай, а насамрэч дома… нікога не было. І ўжо зусім не важна, які лёс той бутэлькі віна, бо выбіты вокны, пашкоджана маёмасць, узбуджана крымінальная справа ў адносінах да Р…

Дзяніс ВАЛОШЧЫК, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Комментарии (0)
Добавить комментарий