Начны налёт на касу

4 декабря 2017 - Administrator
article3576.jpg

 У нашым раёне ўжо зафіксаваны трэці выпадак, калі неўстаноўленыя зламыснікі “атакуюць” касы сельгаспрадпрыемстваў. “ІВ” расказваў пра крадзеж у ААТ “Любішчыцы”, штосьці падобнае адбылося ў Стайках, а ў мінулыя выхадныя – у Майску.


Праваахоўныя органы праводзяць разбіральніцтвы па гэтых справах і просяць грамадзян Івацэвічаў: калі вам што-небудзь вядома па дадзеных фактах, то зрабіце паведамленне ў міліцыю па нумары 102 або ў райаддзел Следчага камітэту. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.
Моцна пацярпела і ААТ “Івацэвічдрэў” у мінулыя выхадныя. Невядомыя злодзеі ноччу зрабілі падкоп пад агароджай склада лесапункта, дзе стаялі цяжкагрузавыя аўтамабілі прадпрыемства, і вынеслі аж 16 акумулятараў. На жаль, вартаўнік нічога не бачыў і не чуў. Узбуджана крымінальная справа.
Аляксандр ШАМЯРЭЙ, намеснік начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
Комментарии (0)
Добавить комментарий