Пакуль жывуць на свеце дзівакі

14 июня 2017 - Administrator
article3224.jpg
Час сведчыць, што інтэрнэт з’яўляецца цудоўнай прасторай для дзеяння прайдзісветаў самага рознага кшталту. Так, цераз сусветную павуціну жыхарамі нашага раёна прадаваліся дамы – адзін адразу некалькім пакупнікам, купляліся неіснуючыя аўтамабілі…
 
Гэтай “сцяжынкай” вырашыў пайсці і малады мужчына М. з Косава, які размясціў у сусветнай павуціне аб’яву аб продажы мабільных тэлефонаў “Iphone 6 S” і “Iphone 5 S”. Гэта, безумоўна, так бы мовіць, крутыя мадэлі, але… іх і не было ў наяўнасці ў М.. Фотаздымкі дарагіх гаджэтаў зацікавілі двух мужчын – з Мінска і Брэста, якія на пластыкавую картку М. (дадзеныя наш антыгерой размясціў побач з фотаздымкам) перавялі 490 рублёў і 350 рублёў адпаведна і сталі чакаць тавар. Нахабнасць гэтага маладога чалавека не можа не абураць: пакупніку з Мінска ён нават паведаміў, у які час прыйдзе маршрутка ў Мінск, дзе яму вязуць мабільны тэлефон, якога насамрэч у прыродзе не існавала. 

Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Махлярства”. Як стала вядома, вышэйзгаданымі “подз-
вігамі” не абмяжоўвалася дзейнасць М.. Не можа не выклікаць здзіўленне даверлівасць тых асоб, хто так лёгка развітваўся з грашыма, пераводзячы грошы за тавар, які ў вочы не бачылі і фотаздымак якога можна лёгка скачаць з інтэрнэту…
Аляксандр ЖУРКО, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.             
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий