Папярэджвала пра суіцыд…

20 октября 2017 - Administrator
article3491.jpg
Гэтая трагедыя здарылася ў ноч з 13 на 14 кастрычніка. 46-гадовая Б., жыхарка Івацэвічаў, якая мела псіхічнае захворванне, кінулася з аўтамабільнага моста паміж Івацэвічамі і Панкамі. Цела жанчыны знайшлі на наступную раніцу ў Грыўдзе. 

Так, жанчына была псіхічна хворай, аб намеры звесці рахункі з жыццём папярэджвала дамачадцаў: то казала, што засіліцца, або скінецца з моста, або парэжа вены. Родныя людзі стараліся зрабіць усё, каб пазбегнуць трагедыі, але Б. у той вечар непрыкметна пакінула дом і накіравалася ў бок панкоўскага моста... 

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. 
Алег МЯЛІК, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Комментарии (0)
Добавить комментарий