Пасля дыскатэкі, з бітай…

20 ноября 2017 - Administrator
article3543.jpg

Гэтыя падзеі адбываліся ў Даманаве. Да двух мясцовых жыхароў, маладых хлопцаў, братоў Л. і К., прыехалі іх сябры. Вечарам усе яны накіраваліся на дыскатэку ў мясцовы СДК.

 

Паміж прыезджымі хлопцамі і мясцовым жыхаром Г., раней неаднаразова судзімым, узнікла славесная пікіроўка; Г. абураўся паводзінамі прыезджых, маўляў, яны павінны на танцах у Даманаве трымаць сябе цішэй вады, ніжэй травы, а не “выстаўляцца”. Але прыезджыя лічылі інакш, не змаўчалі ў адказ.

 

Пасля дыскатэкі група гэтых хлопцаў накіравалася дамоў, але Г., які затаіў крыўду, рашыў правесці “выхаваўчую работу” з прыезджымі. Ён узяў дома металічную біту і накінуўся на гэтую групу. Прыезджыя хлопцы кінуліся наўцёкі, а Г. з усёй сілы ўдарыў бітай па галаве К., які, дарэчы, мае кепскі зрок, не мог ноччу зарыентавацца і які ў папярэдніх “разборках” у Даманаўскім СДК удзелу не прымаў. Г. з бітай у руцэ паімчаў за астатнімі хлопцамі, у яго ўзнікла бойка з Л., мясцовым хлопцам… Прыезджыя хлопцы, з-за якіх і ўзнікла бойка, уцяклі, а пасля паехалі дамоў, К. трапіў на бальнічны ложак (як гэта часта бывае, найбольш дасталася невінаватаму), Г. арыштаваны, біта канфіскавана.

 

 Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 “Хуліганства”.

Віталь КУРАТНІК, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.      

Комментарии (0)
Добавить комментарий