Паважайце старасць!

3 октября 2017 - Administrator
article3450.jpg
Гэтыя падзеі, што разгарнуліся ў в. Гутка Рэчкаўскага сельсавета яшчэ летам, сведчаць: многія маладыя людзі не маюць павагі да старых, а ў стане алкагольнага ап’янення здольныя на ўчынкі, за якія нармальнаму чалавеку можа быць сорамна ўсё жыццё.

22-гадовы К., знаходзячыся раніцай у доме мясцовай 81-гадовай жыхаркі Т., уступіў з ёй у канфлікт. Відаць, у К. не хапіла слоў, каб выказаць свой гнеў і нянавісць у адрас Т., таму ён вырашыў “дзейнічаць”: схапіў металічную качаргу і з усёй сілы стукнуў бабулю, якая амаль на 60 гадоў старэй за яго, па галаве, а пасля на назе… Пацярпелую “Хуткая” даставіла ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, яе стан быў вельмі цяжкі, спатрэбілася ўмяшанне хірурга для аказання ёй медыцынскай дапамогі. У адносінах да віноўніка пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа па арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сумна, але гэты малады чалавек толькі тры дні да здарэння вызваліўся з СІЗА-6 (г. Баранавічы), дзе адбываў пакаранне – арышт за злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 339 “Хуліганства”. 
Алег МЯЛІК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.      
Комментарии (0)
Добавить комментарий