Першая ахвяра ДТЗ – байкер

7 августа 2017 - Administrator
article3341.jpg

Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю, 6 жніўня, на аўтадарозе Косава-Гошчава-Няхачава. Малады мужчына 1991-га года нараджэння, які рухаўся па гэтай аўтадарозе на матацыкле “БМВ”, не справіўся з кіраваннем, матацыкл выкінула ў кювет – у прыдарожнае дрэва.

 

На жаль, матацыкліст атрымаў вельмі цяжкія цялесныя пашкоджанні, з месца здарэння яго забрала “хуткая”, тым не меней, прыкладна праз дзве гадзіны пасля ДТЗ ён памёр. Гэта першая ахвяра дарожна-транспартных здарэнняў у Івацэвіцкім раёне ў 2017-м годзе.

 

Поўная карціна гэтага ДТЗ так і застанецца тайнай, бо сведкаў няма, але варта звярнуць увагу, што кіраваў мужчына звышмагутныя матацыклам “БМВ”, магутнасць рухавіка якога каля 1 200 “кубікаў”. Байкеры – асаблівая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху, і яна адна з самых ўразлівых. Сезон байкераў працягваецца, але няхай гэтае здарэнне паслужыць напамінам нам усім: толькі поўнае выкананне Правіл дарожнага руху гарантуе бяспеку.

 

Дзмітрый ЮДЗІК, в.а. начальніка АДАІ Івацэвіцкага РАУС.        

Комментарии (0)
Добавить комментарий