Прыйшоў з турмы і адпомсціў

14 ноября 2017 - Administrator
article3531.jpg
Гэтыя падзеі разгарнуліся ў в. Аброва ў мінулую пятніцу, 10 лістапада. 54-гадовы мясцовы жыхар Л., раней судзімы за рабаванне і гвалтаванне і які прыкладна 1,5 месяца назад выйшаў на волю, сустрэў сваю 60-гадовую “сяброўку” Ш., менавіта за рабаванне якой ён і трапіў апошні раз на лаву падсудных. Гутарка спачатку была мірнай, Л. нават запрасіў Ш. да сябе дамоў – “пакурыць”. Тая згадзілася, не падазраючы, якой канкрэтна будзе “гутарка”.

Дома ў Л. паміж абодвума ўспыхнула сварка, Л. абвінаваціў Ш. у тым, што менавіта з-за яе ён трапіў на лаву падсудных, накінуўся на жанчыну з кулакамі. Раз’юшаны мужчына не кантраляваў сябе – ён збіваў яе рукамі і нагамі, пасля схапіў сякеру і абухом біў па руках Ш… Ён сам пасля выклікаў “хуткую”; стан пацярпелай – цяжкі, яна атрымала мноства складаных пераломаў. Сам Л. затрыманы і арыштаваны, у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 “Наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
Алег МЯЛІК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзелаСледчага камітэта Рэспублікі Беларусь.      
Комментарии (0)
Добавить комментарий