Раўнівец “адпомсціў” аўтамабілю

11 декабря 2017 - Administrator
article3593.jpg

 Жыхарка адной з вёсак Целяханшчыны Ш., якая выхоўвае двух дзяцей, падтрымлівае адносіны адразу з некалькімі мужчынамі. Прынамсі, кожны з іх лічыць, што можа разлічваць на ўзаемнасць у “амурных” адносінах з гэтай жанчынай.


У выніку вясковы мужчына Т. у адзін з вечароў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, захацеў сустрэцца з Ш., бо лічыў, што паміж імі ўзніклі сур’ёзныя адносіны. Гэты кавалер прыйшоў да дома Т. але тут, у двары, ужо стаяў легкавік другога мужчыны, з якім, як падазраваў Т., таксама сустракаецца Ш. Раўнівец стаў стукаць у вокны і дзверы, гаспадыня дома і мужчына, які прыехаў да яе на аўтамабілі, чулі грукат, але вырашылі не адчыняць – ім і так добра. Але ўсё скончылася тым, што Т. накінуўся “помсціць” легкавіку, разбіў лабавое шкло…
Узбуджана крымінальная справа. 
Аляксандр ЖУРКО, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
(фота дэманстрацыйнае)
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий