Сівізна ў бараду…

18 октября 2017 - Administrator
article3487.jpg

У апошні час стала назірацца наступная тэндэнцыя: факты насілля, сямейныя скандалы рэгіструюцца і ўспыхваюць паміж людзьмі сярэдняга і нават пажылога ўзросту. Маладыя людзі, як правіла, “разбягаюцца”, калі паміж імі адносіны не складваюцца, а вось сталыя людзі пачынаюць разбірацца… 


В., сямейная пара пенсіянераў з Івацэвічаў, мае добрую рэпутацыю, іх бяруць за прыклад суседзі. Ні мужа, ні жонку ніколі не прыцягвалі ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці. Тым больш усіх знаёмых і сяброў В. узрушыў той факт, што ў адносінах да гаспадара Д. узбуджана крымінальная справа. 

А было так. У адзін з вечароў, калі муж і жонка знаходзіліся дома, паміж імі ўспыхнула спрэчка; Д. ударыў кулаком у твар жонку, якая не стала замоўчваць гэты факт і выклікала міліцыю. Быў зафіксаваны факт нанясення цялеснага пашкоджання. Пасля жонка стала тлумачыць, што зусім не хацела выклікаць міліцыю, што гэта ўнутраныя справы іх сям’і, тым не меней, пракурорам раёна прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце сямейнага гвалту. 
Раман ЕМЯЛЬЯНЧЫК, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий