Смеласць, якой трэба саромецца

25 сентября 2017 - Administrator
article3439.jpg

 Гэтыя падзеі ў адзін з нядаўніх выхадных дзён адбыліся каля кафэ “Агеньчык” у вёсцы Любішчыцы. Нарад міліцыі ноччу з мэтай забеспячэння грамадскага парадку наведаўся ў гэтую ўстанову. Міліцыянеры – іх было двое – накіраваліся ў памяшканне, аўтамабіль УАЗ застаўся насупраць кафэ.


Каля “Агеньчыка” ў гэты час тусавалася шмат моладзі. Адзін з хлопцаў, 20-гадовы В., які мае праблемы з законам, бо ўжо быў неаднаразова судзімы, вырашыў перад прысутнымі прадэманстраваць свой спрыт і смеласць. Ён падышоў да УАЗіка з бутэлькай піва, абліў півам рашотку радыятара, пасля ўдарам нагі разбіў габарытныя ліхтары з двух бакоў аўто. 

Міліцыянеры хутка ўпэўніліся, што хтосьці разбіў ліхтары, вярнуліся ў кафэ, “адматалі” назад стужку відэаназірання. Стала зразумела, на чыім сумленні гэты брыдкі ўчынак. В. затрыманы, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Прыкра, але гэты малады чалавек, калі даваў паказанні, сцвярджаў, што нічога не памятае, маўляў, быў моцна п’яны. Дзіўнае тлумачэнне: разбіваў ліхтары, калі зышлі міліцыянера, а калі з’явіліся, то схаваўся ў натоўпе. Нельга сказаць, што паводзіны непрадказальныя, здольнасць ударыць у спіну не ўпрыгожвае сапраўднага мужчыну.
Сяргей ПАДСАДНЫ,  следчы па асабліва важных справах Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта. 
Комментарии (0)
Добавить комментарий