Трагедыя на кукурузным полі

9 октября 2017 - Administrator
article3468.jpg
Гэтая трагедыя разыгралася на кукурузным полі СВУ “Даманава” РВУП "Брэстаблгаз". Жыхар Даманава, 86-гадовы пенсіянер, дом і ўчастак якога знаходзіцца непадалёку ад палеткаў сельгаспрадпрыемства, накіраваўся менавіта на гэтае поле – шукаць коз, якія, як ён палічыў, схаваліся ў кукурузе. 

Дзядуля не ўлічыў, што якраз на дадзеным участку ішла ўборка кукурузы, вышыня якой дасягае 2 м 30 см. Фактычна механізатар, які праводзіць уборку – а ў той дзень тут працаваў адзін з самых вопытных работнікаў сельгаспрадпрыемства, – нічога не можа бачыць “за сцяной” кукурузы. Апроч гэтай самай кукурузы. Ён і не змог своечасова ўбачыць дзядулю, які блукаў тут, – і абвінавачваць механізатара немагчыма.

У выніку дзядуля трапіў пад жняярку, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і цераз некалькі гадзін памёр. Узбуджана крымінальная справа. 
У чарговы раз хочацца звярнуцца да жыхароў раёна! У нашым раёне, як і па ўсёй Беларусі, вельмі часта пажылыя людзі гінуць ад знешніх прычын – то трапляюць пад колы, то блукаюць па лесе і паміраюць… Вельмі просім блізкіх, родных, дзяцей састарэлых “звузіць” кола дзейнасці роднага вам чалавека. Бо ў такім састарэлым узросце дзядулі і бабулі не павінны “гаспадарыць” у адзіночку, не павінны самастойна пакідаць дом на адлегласць болей за 100 метраў... 
Вадзім ЖДАНЮК, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий