Вада забірае маладыя жыцці

3 августа 2017 - Administrator
article3333.jpg

Гэта адбылося вечарам, 2 жніўня, на возеры Вулькаўскім. Малады чалавек А., 1999 г.н., жыхар Вулькі-Целяханскай, якому восенню споўнілася б 18 гадоў, накіраваўся купацца ў возеры ў той частцы вадаёма, што прымыкае да вёскі. На беразе знаходзіліся бацька, мясцовыя жыхары, дзеці…

Раптам да дарослых прыбеглі дзеці, якія паведамілі, што з паверхні вадаёма знік А.. Бацька, іншыя дарослыя кінуліся ў ваду, ныралі, шукалі і змаглі знайсці праз дзясятак хвілін цела на глыбіні каля 3-х метраў. Тапельца вынеслі на бераг, рабілі яму штучнае дыханне, выклікалі “хуткую”, але медыкі, якія прымчаліся на бераг, канстатавалі смерць…

 

Сумна, але на Вулькаўскім возеры ёсць спецыяльна абсталяваны пляж для купання, дзе якраз у гэты час дзяжурыў матрос-выратавальнік. Але вулькаўцы вырашылі адпачываць у іншым, неабсталяваным месцы возера, дзе, дарэчы, купацца забаронена. Вялікая гора прыйшло ў сям’ю, а нам усім варта памятаць: вада гарантуе не толькі прыемны адпачынак у летнюю спёку, гэта – сур’ёзная пагроза для жыцця.

Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий