Выцягнуў авечку… праз акно

5 декабря 2017 - Administrator
article3578.jpg

Гэтыя падзеі мелі месца ў в. Міронім. Мясцовы жыхар Б., які нідзе не працуе, рашыў разжыцца мясам, тым болей, побач жыве жанчына, у якой авечак некалькі дзясяткаў і яна, як лічыў злодзей, не заўважыць прапажы.


Пранікнуць у хлеў з боку падворку не прадстаўлялася магчымым, тым болей, там бегае злосны сабака, таму Б. вырашыў дзейнічаць нестандартна: у хляве ёсць акно з тыльнага боку, цераз якое гаспадары выкідваюць гной. Праз гэтае акенца Л. і пранік у хлеў, дзе спачатку пазбавіў авечку жыцця, выцягнуў яе праз гэтае акенца на вуліцу, пагрузіў на веласіпед, павёз дамоў…

З родным братам яны разабралі тушу жывёлы; палічылі, што ўсё прайшло “непрыкметна”.


Але праваахоўнікі, якія атрымалі зварот аб крадзяжы, даказалі, што нездарма атрымліваюць сваю зарплату. Злодзей быў устаноўлены, ён ужо і ўрон кампенсаваў гаспадыні – 220 рублёў.

Узбуджана крымінальная справа.

Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Комментарии (0)
Добавить комментарий