З крыкам “За ВДВ”…

26 июня 2017 - Administrator
article3254.jpg
У адну з нядаўніх начэй супрацоўнікам Следчага камітэта прыйшлося разбірацца ў сітуацыі, калі траўмы атрымаў мужчына, які прыехаў у наш раён на працу ў адну з будаўнічых арганізацый Івацэвічаў. 

Па папярэдніх даных, мужчына, які раней служыў у паветрана-дэсантных войсках, з мэтай даказаць сабутэльнікам, што ён адносіцца да элітнай катэгорыі ваеннаслужачых, з крыкам “За ВДВ” саскочыў з акна пакоя, што знаходзіўся на другім паверсе. Мужчына атрымаў цяжкі пералом нагі і змешчаны ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”. 
Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важных справах Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.       
Комментарии (0)
Добавить комментарий