Забілі камянямі расейца і скралі машыну

15 августа 2017 - Administrator
article3359.jpg

У суд перадалі матэрыялы справы аб забойстве амаль трохгадовай даўніны, у якой абвінавачваемыя — жыхары Косава.

У верасні 2014 года ў расійскім Падольску двое беларусаў забілі 56-гадовага жыхара Маскоўскай вобласці.

На момант злачынства аднаму з мужчынаў было 25 гадоў, яго сябру — 27. Абодва яны родам з Косава ў Івацэвіцкім раёне.
 

Ноччу мужчыны галасавалі на трасе. Іх падабраў кіроўца на Кіа. Беларусы спецыяльна паказалі кіроўцу маршрут, які праходзіць праз бязлюдны ўчастак мясцовасці ў прыватным сектары Падольска.

Там старэйшы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, стаў душыць пацярпелага, а яго маладзейшы сябар пачаў наносіць удары па галаве. Калі пацярпелы паспрабаваў уцячы, пасажыры дагналі яго і пачалі біць камянямі, ад чаго той памёр на месцы здарэння. Цела забітага яны адцягнулі ў бок, дзе накрылі драўляным шчытом.

Далей беларусы забралі каля 3 000 расійскіх рублёў і мабільны тэлефон. Машыну яны вырашылі схаваць у раёне ракі Гжаць пад Смаленскам.
 

Пра злачынства стала вядома праз некалькі дзён, калі цела забітага знайшоў выпадковы мінак. Расійскія следчыя праз месяц ўстанавілі асобы падазраваных. 25-гадовы мужчына на той момант знаходзіўся ў Маскве, там ён і быў затрыманы і заключаны пад варту. Яго саўдзельнік да таго часу паспеў вярнуцца на радзіму.

 
Затрыманага ў Расіі беларуса прызналі вінаватым і асудзілі на 15 гадоў. Сёння ён адбывае пакаранне ў расійскай калоніі. Пасля таго, як прысуд уступіў у законную сілу, расійскія следчыя накіравалі ў Беларусь матэрыялы справы. У маі 2017 года ў Беларусі затрымалі другога фігуранта справы, паведаміла Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік СК па Брэсцкай вобласці.

Брэсцкімі спецыялістамі дадаткова праведзены судова-генетычныя даследаванні, якія пацвердзілі дачыненне жыхара Косава да здзяйснення злачынства. Мужчыну вінавацяць у забойстве і рабаўніцтве.

Матэрыялы вывучаны пракурорам і накіраваны ў Брэсцкі абласны суд для разгляду.
БелТА
Комментарии (0)
Добавить комментарий