Загінуў пад коламі цягніка

25 октября 2017 - Administrator
article3500.jpg

На чыгуначнай станцыі Даманава мужчына трапіў пад пасажырскі цягнік.

 

Няшчасны выпадак адбыўся 24 кастрычніка ў 18.53. Непрацуючы жыхар в. Коханава 1982 года нараджэння трапіў пад пасажырскі цягнік №701 Мінск-Брэст і загінуў на месцы здарэння. Затрымка цягніка ў шляху склала 11 хвілін. У цяперашні час высвятляюцца ўсе акалічнасці таго, што адбылося.

Комментарии (0)
Добавить комментарий