Зноў дэфіле… голага мужчыны

4 ноября 2017 - Administrator
article3520.jpg

 На старонках раёнкі ўжо расказвалася пра абуральны выпадак, які меў месца ў кафэ “Вітаем вас” летам бягучага года. Тады нецвярозы малады чалавек ва ўзросце 23 гадоў рашыўся на даволі непрыгожы крок: зняў адзенне і дэманстраваў іншым адпачываючым часткі цела, якія знахо-

дзяцца ніжэй пояса, і нават танцаваў голым. Нагадаем, гэтага “стрыптызёра” пакаралі – была ўзбуджана крымінальная справа, ён заплаціў штраф у памеры 35 базавых велічынь.


Час паказаў, што “вірус Апалона” падхапілі і некаторыя іншыя мужчыны. Так, некалькі месяцаў назад зноў-такі каля прыдарожнага кафэ, што размешчана каля “алімпійкі”, нецвярозы мужчына К. ва ўзросце 43-х гадоў таксама поўнасцю зняў адзенне, якое прыкрывала цела ніжэй пояса, і пачаў прагульвацца ў “касцюме Адама” па пляцоўцы каля ўстановы. Такія паводзіны не маглі не выклікаць абурэнне, але калі мужчыне зрабілі заўвагу, запатрабавалі апрануцца, то ён спачатку шпурнуў гаспадару ўстановы ў твар акурак цыгарэты, а пасля з кулакамі накінуўся на яго і нават некалькі разоў ударыў… Тым не меней, гэтае дэфіле прывяло на лаву падсудных: была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 339 “Хуліганства”.

Тлумачэнні, што сваім учынкам К. камусьці за штосьці хацеў адпомсціць, не вытрымліваюць ніякай крытыкі і не заслугоўваюць таго, каб на іх спыняцца падрабязна. Прычына тут адна: мужчына быў моцна п’яны, свае паводзіны нармальна ацаніць не мог – таму і агаліўся, таму і кідаўся біцца да тых, хто запатрабаваў апрануцца і весці сябе належным чынам. 


Санкцыя суда Івацэвіцкага раёна – штраф у памеры 60 базавых велічынь.

…П’янства зробіць ваш нос чырвоным, а рэпутацыю – чорнай. Гэтыя словы, сказаныя мудрым чалавекам, павінны прымусіць задумацца многіх. У стане алкагольнага ап’янення здзяйсняецца большасць крымінальных учынкаў – і ніякай падставы для здзяйснення многіх з іх не мелася. Два факты аднолькавых па сутнасці злачынстваў, калі голыя мужчыны, праяўляючы бессаромнасць і выключны цынізм, пачынаюць дэманстраваць свае філейныя часці цела – ці не замнога для правінцыяльных Івацэвічаў?           

Яна ДРОБЫШ, памочнік пракурора Івацэвіцкага раёна.

Комментарии (0)
Добавить комментарий