“Моладзь – за бяспеку”

30 сентября 2017 - Дарья Вдовина
article3457.jpg

На Івацэвіччыне працягваюцца мерапрыемствы, абгрунтаваныя першым этапам рэспубліканскай акцыі “Моладзь – за бяспеку”. У асаблівым полі зроку і саміх выратавальнікаў, і іх юных памочнікаў  у гэты перыяд аказаліся адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды.

 

Актывісты пярвічнай арганізацыі БМГАВП-валанцёры з атрада “Пошук” ДУА СШ №3 г. Івацэвічы” у чарговы раз наведалі сядзібу адзінокай пенсіянеркі Тамары Сяргеяўны Голуб. Варта зазначыць, што рабяты літаральна ўзялі пад сваю апеку гэтую бабулю. Вось і сёлета зноў знайшлася работа для юных выратавальнікаў. Традыцыйна заключаецца яна ў перакопцы агарода на зіму, бо жыве Тамара Сяргееўна адна, мае агарод, дзе вырошчвае не без пабочнай дапамогі гародніну, клубніцы. Менавіта праполкай градак клубніцы і заняліся дзяўчаты. Хлопцы ж узялі на сябе работу, патрабуючыю большага намагання: яны перакапалі ўсе градкі, перагрэблі і параўнялі глебу.

 

Вось такая слушная дапамога ў чарговы раз прынесла карысць адзінокай састарэлай жыхарцы райцэнтра і непрыхаванае задавальненне юным выратавальнікам.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий