“Урок асцярожнасці” ў ДУА “Аброўскі дзіцячы сад”

19 октября 2017 - Дарья Вдовина
article3493.jpg
З агнём жарты кароткія. І недапушчальныя. Гэта канстатуюць выхаванцы ДУА “Аброўскі дзіцячы сад”. Не таму, што хлопчыкі і дзяўчынкі тут з’яўляюцца актыўнымі падпальшчыкамі, а таму, што і выхавацелі,  і бацькі выхаванцаў клапоцяцца аб бяспецы дзяцей самым належным чынам, змалку тлумачаць ім аб вогненнай пагрозе, аб небяспецы дыму і г.д. Аб рабоце калектыву дзіцячага сада ў дадзеным накірунку яскрава светчаць абсталяваныя з густам тэматычныя “Куточкі бяспекі”, а “Востраў бяспекі”, крапатлівымі намаганнямі загадчыцы ўстановы я выхавацеляў, які размешчаны ў асобным пакоі, бадай, самае любімае месца для дзіцячых гульняў.

“Урок асцярожнасці” у рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” для выхаванцаў дзіцячага сада правёў інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш. Атрымалася так, што рабятам прыйшлося толькі напамінаць раней атрыманыя веды па асновах бяспечнасці жыццядзейства. Паколькі гутарка была пабудавана на пытаннях і адказах, то хлопчыкі і дзяўчынкі не адчулі ніякіх перашкод, расказваючы падрабязна аб мерах засцярогі каля агню, правілах бяспечнага карыстання электрапрыборамі, газавай плітой, а таксама аб сродках пажаратушэння, нумарах выкліку і паслядоўнасці выказвання інфармацыі пры выкліку пажарных да месца вогненнага здарэння.

 

Было яшчэ і шэраг тэматычных гульняў, конкурс загадак. Варта адзначыць, што кожнага выхаванца, хто паспяхова спраўляўся з заданнямі ці даваў правільныя адгадкі, чакалі прызы. Самым жаданым прызам для рабят была маляўнічая, абучаючая кніжка-казка “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”. Яе атрымоўвалі самыя эрудыраваныя, дасветчаныя ў веданні пажарнай справы хлопчыкі і дзяўчынкі.

 

Завяршыўся “Урок асцярожнасці” сумесным праглядам мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”.

Комментарии (0)
Добавить комментарий