"Урокі бяспекі" ад выратавальнікаў

3 ноября 2017 - Александра Джежора
article3517.jpg

 Выратавальнікі раёна працягваюць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы,  накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей у асенне-зімовы пажаранебяспечны  перыяд.  Калі прафілактычныя сустрэчы прадстаўнікоў райаддзела па НС з дарослымі жыхарамі раёна праходзяць у выглядзе гутаркі непасрэдна на працоўным месцы альбо па месцы жыхарста падчас маніторынгаў проціпажарнага стану жылля, то з дзецьмі розных узростаў мерапрыемствы ладзяцца ў школах і дзіцячых садах.

Найбольш пільная ўвага  надаецца выхаванцам дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі.  На працягу кастрычніка тут праводзіліся  тэматычныя кіналекторыі сумесна з ДУК “Івацэвіцкая раённая клубная сетка”, якія прасцей назваць “Урокамі бяспекі”, якія выкладаюць для хлопчыкаў і дзяўчынак выратавальнікі.

У ходзе гутаркі з дзецьмі малыя могуць праявіць сябе сапраўднымі юнымі знатакамі пажарнай справы, бо яны дакладна могуць адказаць  на ўсе зададзеныя ім пытанні, правільна адгадаць прапанаваныя тэматычныя загадкі. У большай ступені навучанне дзяцей-дашкольнікаў асновам бяспечнасці жыццядзейнасці праходзіць праз гульню. Вось і пад час “Урокаў бяспекі” з дапамогай маляўнічых картак рабяты вызначаюць прадметы, з якімі дзецям гуляць недапушчальна і адбіраюць толькі з выявамі цацак, кніжак. З дапамогай тых жа картак дзеці складваюць нумары выкліку пажарных-выратавальнікаў, бо адна справа, калі дзіця проста называе нумар і зусім іншая, калі малое ведае лічбы і можа набраць нумар на тэлефоне. Гэта таксама гульня, але “выклікаючы пажарных” па тэлефоне яны павінны назваць дакладна свой дамашні адрас. А тут часам і здараюцца неспадзяванкі, бо трапляюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, якія не могуць назваць нават вёску, у якой жывуць. Веды хлопчыкаў і дзяўчынак па выніках гульняў тут жа заахвочваюцца прызамі. Пад заканчэнне “Урока бяспекі” увазе рабят дэманструюцца абучаючага накірунку мультфільмы серыялу “Чароўная кніга МНС!”.

 “Урокі бяспекі” ужо прайшлі для хлопчыкаў і дзяўчынак у ДУА “Любішчыцкі дзіцячы сад”, ДУА “Стайкаўскі дзіцячы сад”, ДУА “Гошчаўскі дзіцячы сад”, ДУА “Зеленаборскі дзіцячы сад”,ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы”, ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы” іншых дашкольных дзіцячых установах райцэнтра і раёна. Такая  форма работы з дзецьмі будзе прадоўжана на працягу лістапада.

Валерый Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий