“Запалкі – не цацкі. Агонь – не забава!”

13 октября 2017 - Дарья Вдовина
article3482.jpg

“Запалкі – не цацкі. Агонь – не забава!” – менавіта гэтае сцвярджэнне было ў цэнтры ўвагі сустрэчы інспектара ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС з выхаванцамі самага малакамплектнага дзіцячага сада раёна – ДУА “Грыўдзенскі дзіцячы сад”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з работнікам раённай службы МНС узгадвалі добрыя і дрэння бакі агню, прычыны ўзнікнення пажараў дома, у лесе. Многа было сказана аб недапушчэнні гульні з запалкамі і запальніцамі, гульні у некаторых небяспечных для дзяцей месцах і ў небяспечныя гульні наогул.

 

Сямёра прысутных дзетак слухалі даволі ўважліва, а пяцёра з іх надзвычай актыўна адказвалі на ўсе зададзеныя пытанні (двое болей маўчалі, бо пытанні падаваліся ім цяжкімі з-за зусім маленькага іх узросту). Бадай, самымі актыўнымі былі браты Піваварчыкі з Булы. На іх рахунку і найбольшая колькасць правільных адказаў, разгаданых загадак.

 

А яшчэ малыя з непрыхаваным задавальненнем гулялі ў прапанаваныя гульні, кшталту “Чыя машына хутчэй?”, “Патэлефануй пажарным”, “Складзі карцінку” і іншыя. Былі яшчэ конкурс загадак, дэманстрацыя мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”. А напярэдадні сустрэчы выхаванцаў дашкольнай установы з прадстаўніком службы выратавання хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў супроцьпажарнай тэматыкі.

Усе рабяты, хто вызначыўся ў гульнях і конкурсах, атрымалі прызы. А вось павучальная кніжка-казка “Даша ў краіне небяспек” была для хлопчыкаў і дзяўчынак супер-прызам і таму трапіла ў рукі самым-самым.

 

Валерый МОЛАШ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий