Аб прафесіі - са школьных гадоў

7 сентября 2017 - Александра Джежора
article3399.jpg

 Яшчэ адзін спецыялізаваны клас  па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці” з’явіўся ў СШ №4. Менавіта на базе гэтай школы створана адзіная ў горадзе эксперыментальная пляцоўка профільных класаў па такім напрамку. 

У мінулым навучальным годзе ў СШ №4 упершыню пачалі дзейнічаць два класы па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці”, у якіх зараз навучаецца 46 вучняў, а ў гэтым годзе вялікая сям’я юных выратавальнікаў папоўнілася 19 вучнямі пятага “Б” класа.

Урачыстая цырымонія пасвячэння ў шэрагі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных адбылася на пляцоўцы каля будынка Івацэвіцкага РАНС.

Першым прысутных павітаў начальнік Івацэвіцкага РАНС Васілій Бацкалевіч.

– Сёння вы не проста ўступаеце ў шэрагі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, вы становіцеся нашымі памочнікамі.  Веды, якімі вы авалодаеце, дапамогуць не толькі вызначыцца з будучай прафесіяй, але і не раз спатрэбяцца ў паўся-дзённым жыцці. Спадзяюся, што раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, нароўні са школаю, стане для вас навучальнай установай, якую вы будзеце з цеплынёю ўспамінаць. Памятайце, форма, якую вы апранулі, да многага абавязвае, таму насіце яе з гонарам,– адзначыў ён.

Павіншаваў юных выратавальнікаў дырэктар СШ №4 Алег Раўчэня, па ініцыятыве якога вучні пятага і двух шостых класаў будуць адольваць веды па кірунку “Бяспека жыцця-дзейнасці”. Ён падкрэсліў, што ў такіх класах не бывае выпадковых вучняў, туды ідуць толькі мэтанакіраваныя і матываваныя на поспех дзеці, якія разумеюць цану ведаў, а таксама пажадаў ім поспехаў у навучанні і добрых адзнак.  Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігар Куіс адзначыў, што ў пяцікласнікаў ёсць выдатная магчымасць атрымаць дадатковыя веды, і вельмі ўсцешна, што дзеці выказалі самастойнае жаданне вучыцца менавіта па кірунку “Бяспека жыцця-дзейнасці”.

Юныя выратавальнікі прынялі прысягу і паабяцалі берагчы, абараняць і паважаць сваё імя, прэстыж сваіх настаўнікаў, трэнераў, выратавальнікаў, ганарыцца статусам навучэнца спецыялізаванага класа, традыцыямі МНС, настойліва авалодваць
ведамі, навыкамі і ўменнямі выратавальнай справы, заўсёды і ўсюды памя-
таць дэвіз “Прафесіяналізм, адвага, гонар”.

Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігар Куіс разам з начальнікам Івацэвіцкага РАНС Васіліем Бацкалевічам  уручылі пяцікласнікам пасведчанні Івацэвіцкага раённага аддзялення “Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных”.

Ганна Ільяшэвіч,

фота аўтара.


Комментарии (0)
Добавить комментарий