Атрымалі падарункі за веды пра бяспеку

29 августа 2017 - Александра Джежора
article3383.jpg

Івацэвіцкія выратавальнікі ў рамках  першага этапа правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” разам з сваімі юнымі памочнікамі – актывістамі раённага аддзялення БМГАВП, а гэта вучні СШ №3 і СШ №4 г. Івацэвічы Дзмітрый Шэлест і Мікіта Ігнатаў, навучэнец Івацэвіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Аляксандр Дзядок і Антон Паўлаў, які на час летніх канікулаў прыехаў у наш райцэнтр да бабулі з Дзяржынску,  наведалі тыя гандлёвыя кропкі ў райцэнтры, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для школьнікаў. У першую чаргу гэта магазін “Дзіцячы свет”, дзе бацькі апранаюць школьнікаў напярэдадні новага навучальнага года, а таксама магазіны “Культтавары” і “Канцлер”, якія прапануюць надзвычай шырокі выбар школьных пісьмовых прыналежнасцяў.

У першых двух магазінах былі часова абсталяваны куточкі “для дзяцей, пакінутых без нагляду”, якія, несумненна, адразу ж прыцягвалі ўвагу пакупнікоў. Тут не толькі цацкі супрацьпажарнага накірунку (канструктары пажарнага, пажарныя машынкі), але і пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцель і пажарная каска. А вось магазін “Дзіцячы свет” у дабавак “прапаноўваў” пакупнікам з дзецьмі дзіцячыя бязрукаўнікі з надпісамі “101” і “МНС”. Дарослым прадстаўнікі раённай службы МНС  зноў нагадвалі аб небяспецы і рызыцы пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. Дзецям жа было ўзгадана аб мерах засцярогі пад час магчымага пажару і аб забароне гуляць з агнём. Пры гэтым прыводзіліся прыклады вогненых здаранняў, якія сёлета мелі месца ў нашым раёне па віне дзяцей.  Дарослыя атрымлівалі тэматычныя буклеты і брашуры (“Памятка для бацькоў”, “Даведнік па бяспецы”), праслухалі зноў інфармацыю аб прапагандыстскай кампаніі “Ганарымся, што навучылі!”і аб мабільным прылажэнні “Дапамога побач!”,  а вось малодшыя наведвальнікі магазінаў перш, чым атрымаць ад юных выратавальнікаў падарунак, павінны былі адказаць на некаторыя пытанні, якія прама тычыліся  бяспечнасці жыццядзейнасці саміх дзяцей.  Дашкольнікам трэба было адгадаць загадку супрацьпажарнай тэматыкі. У якасці падарункаў дзецям былі ўручаны казка-кніжка “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”, буклеты “Азбука бяспекі” і “Бяспечнае дзяцінства”. Вельмі папулярныя ў дзяцей аказаліся расклады ўрокаў з выявай хлопчыка-выратавальніка з серыі праекта “Ганарымся, што навучылі!”.

Мерапрыемствы акцыі працягнуцца ў школах і дзіцячых садах раёна. А завершыцца акцыя 22 верасня.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий