Добрыя справы

9 октября 2017 - Дарья Вдовина
article3473.jpg

У апошні дзень правядзення мерапрыемстваў першага этапу акцыі “Моладзь – за бяспеку!” актывісты пярвічнай арганізацыі Івацэвіцкага РА БМГАВП з ліку старшакласнікаў ДУА “Любішчыцкая СШ” наведалі з нагоды Дня настаўніка і дня пажылых людзей былую настаўніцу сваёй школы Ніну Іванаўну Кліманскую. 

Ніна Іванаўна жыве адна і ў свае амаль 90 гадоў ёй ужо даволі складана спраўляцца з многімі гаспадарскімі справамі. Дапамагае ёй сацыяльны работнік. Сваю лепту ўнеслі юныя выратавальнікі, а гэта Яўген Крысюк, Ульяна Галаўніцкая, Даша Доўста і Марына Снітко.
 
Рабяты павіншавалі Ніну Іванаўну з надыходзячымі святамі, падарылі ёй кветкі і паштоўку з пажаданнямі моцнага здароўя і дабрабыту. Пасля чаго рабяты прыбралі двор, убралі з агарода сталовыя буракі і моркву, пачысцілі іх і склалі на зімовае захоўванне. А яшчэ абабралі ягады каліны. Ніна Іванаўна не стрымала слёз, дзякуючы рабятам за дапамогу.
 
Валерый Молаш.
Комментарии (0)
Добавить комментарий