Добрыя веды - залог бяспекі

28 ноября 2017 - Александра Джежора
article3568.jpg

 Аб небяспеках, якія характэрныя для зімовага перыяду расказваў пад час чарговага “Урока бяспекі” выхаванцам ДУА “Амяльнянскі дзіцячы сад” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

 Найперш, вядома, гаворка вялася аб вогненнай небяспекі, паколькі ў зімовую сцюжу людзі ўсё болей імкнуцца да цяпла, часам зусім забываючы  пра бяспеку, напрыклад, топячы печы. І пакуль выхаванцы малодшай групы толькі ўважліва слухалі, старэйшыя  адказвалі на пытанні інспектара. Кожны, хто праявіў свае веды ў вобласці правілаў пажарнай бяспекі атрымліваў  прыз – размаляванку.

Далей гаворка тычылася моцных маразоў, слізкіх дарог і небяспецы лёду на рэчках і азёрах. Малыя часам нават прыемна здзіўлялі сваёй дасведчанасцю. І не выпадкова, бо напярэдадні ў дзіцячым садзе прайшло шэраг павучальных мерапрыемстваў, у тым ліку конкурсы малюнкаў і аплікацый, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з кавалкаў паперы склейвалі пажарныя машыны і проціпажарны інвентар (лесвіцы, вогнетушыцелі і іншае). Дзіцячыя работы былі змешчаны на агульны агляд бацькам выхаванцаў.

Дарэчы,  магчымасцей у хлопчыкаў і дяўчынак праявіць свае веды было многа, бо ім было прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу тэматычных гульняў. І традыцыйна лепшым знаўцам пажарнай справы – прыз. Толькі тыя з дзяцей, хто ў ходзе “Урока бяспекі” здолеў сабраць найбольшую колькасць размаляванак, меў магчымасць у якасці супер-прыза атрымаць і цікавую, змястоўную і маляўнічую кніжку-казку  аб прыгодах кошкі Дашы ў краіне небяспек.

Фінальнай часткай “Урока бяспекі” былі зімовыя серыі мультсерыялу “Чароўная кніга МНС”.

Падрыхтаваў Дзяніс Карпаў.

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий