Дзеці павінны ведаць...

11 декабря 2017 - Александра Джежора
article3598.jpg

 У рамках  першага  этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год!” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш сустрэўся са школьнікамі ў ДУ “Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі “Сасновы Бор”, дзе ў адну змену папраўляюць сваё здароўе каля 180-ці школьнікаў з усіх раёнай вобласці.

Гутарка з дзецьмі тычылася бяспечнага святкавання Новага года і Калядаў, а дакладней: правільнага карыстання піратэхнікай і ўсталяванне елак у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі  правілаў пажарнай бяспекі. Прадстаўнік райаддзела па НС нагадаў школьнікам розных узростаў патрабаванні да набыцця, захоўвання і прымянення піратэхнічных вырабаў, меры засцярогі пры запуску салютаў ды фейерверкаў, спосабы ўтылізацыі піратэхнікі і іншыя патрабаванні. Далей у цэнтры ўвагі гутаркі аказаліся навагоднія ёлкі, як неад’емны атрыбут навагодніх святаў. І тут гучалі словы перасцярогі, якіх неабходна прытрымлівацца, каб елачка не загарэлася адкрытым полымем замест бліскучых, рознакаляровых агеньчыкаў.

Таксама былі разгледжаны меры бяспекі, якія трэба выконваць у зімовую сцюжу з узмацненнем маразоў, у снежныя бураны ды завеі, пры галалёдных умовах, знаходзячыся каля зімовых, заледзянелых вадаёмаў.

Адпаведна абмяркоўваемай тэме былі і мультфільмы ды відэафільмы, прапанаваныя для прагляду школьнікам. Былі таксама проціпажарная віктарына, конкурсы загадак, іншыя цікавыя і павучальныя заданні для дзяцей. Даволі актыўна і на высокім эмацыянальным узроўні праходзіў конкурс, па ўмовах якога патрэбна было апрануўшы на рукі рукавіцы-крагі выратавальніка раскруціць цукерку. Па выніках гэтых заданняў самыя дасведчаныя ў вобласці асноў бяспечнасці жыццядзейнасці атрымалі прызы, многія атрымалі тэматычныя буклеты.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий