Дзень нараджэння адзін на ўсіх

13 октября 2017 - Дарья Вдовина
article3481.jpg

Апошнія акорды акцыі “Моладзь – за бяспеку!” адгучалі ў актавай зале ДУДА “Івацэвіцкі цэнтр дзіцячай творчасці”, дзе праходзілі мерапрыемствы трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі, прыўрочанай да Дня нараджэння арганізацыі-16 кастрычніка.

 

На пачатку прысутным у зале гурткоўцам інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС расказаў аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі юных выратавальнікаў, аб праводзімых пад эгідай БМГАВП шматлікіх прапагандыстскіх мерапрыемствах. Былі названыя таксама і актывісты БМГАВП з ліку вучняў школ раёна, а таксама пералічаны добрыя справы юных выратавальнікаў Івацэвіччыны. Актывісты РА БМГАВП з ліку прадстаўнікоў  ДУДА “Івацэвіцкі ЦДТ” расказалі малодшым сябрам аб акцыях, праводзімых імі па розных накірунках, але з адной мэтай – прадухіліць бяду. Расказалі таксама і аб часопісе “Юны выратавальнік”, які даволі шырока асвятляе разнастайную дзейнасць БМГАВП. Тут у зале знайшлося нямала актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія, як стала вядома, неаднойчы ўдзельнічалі ў конкурсах, змешчаных на старонках “ЮВ” і нават атрымоўвалі па пошце падарункі.

 

Далей былі конкурсы, дзе прапаноўвалася ўдзельнікам скласці чатыры вершаваныя радкі аб БМГАВП і “ЮВ”, гучалі рэкламныя слоганы, якія заклікалі рабят уступаць у гэтую арганізацыю, чытаць і падпісвацца на часопіс “ЮВ”.  Усе з рабят, хто здолеў вызначыцца сваімі мастацкімі здольнасцямі, а таксама праявіць у ходзе сустрэчы свае веды АБЖ, падсілкаваныя кемлівасцю і знаходлівасцю, атрымоўвалі сімвалічныя тэматычныя  прызы.

 

На сёння рады раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных аб'ядноўваюць болей за 1700 школьнікаў і моладзі.


Валерый МОЛАШ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий