Каб забяспечыць вяскоўцаў бяспечным цяплом

30 октября 2017 - Александра Джежора
article3515.jpg


У ходзе правядзення мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!” Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё часцей становяцца ініцыятарамі рэйдаў- маніторынгаў жылля адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў, бо сапраўды даволі часта першапрычынай узнікнення пажараў у дамах і кватэрах менавіта гэтай катэгорыі грамадзян з’яўляецца хворая, нямоглая старасць.

Інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Уладзіслава Пархомік у складзе  такіх  рэйдавых брыгад пры ўдзеле прадстаўнікоў ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН” наведала дамы адзінокапражываючых  грамадзян і інвалідаў з ліку жыхароў вёсак Святавольскага, Рэчкаўскага і Квасевіцкага сельвыканкамаў. Пад пільным наглядам удзельнікаў рэйду найперш застаюцца прыборы ацяплення. У большасці дамоў гэта звычайныя ацяпляльныя печы. Стан рознага роду печаў і печак недарэмна турбуе выратавальнікаў: з пачатку года менавіта печы сталі віной дзевяці пажараў. А пажар ад печы, як вядома, тоіць у сабе вялікую небяспеку як для здароўя і жыцця домаўладальнікаў, так і іх маёмасці.

Увага домаўладальнікаў была  звернута  на правілы палення печаў, а таксама  і карыстання электрабытавымі прыборамі. З гаспадарамі наведаных дамоў  праведзены прафілактычныя гутаркі.

Як правіла, нямоглых састарэлых бацькоў часта на зімовы перыяд забіраюць у свае цёплыя і ўтульныя кватэры клапатлівыя і адказныя дзеці. Аднак і тыя, каму няма куды паехаць на час марознай зімы, не павінны адчуваць сябе абдзеленымі ўвагай.

Усяго ж з пачатку года  ў дамах, дзе пражываюць так званыя сацыяльна ўразлівыя катэгорыі грамадзян выкананы рамонт 78-мі печаў.

 Валерый Молаш, ст. інспектар  ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий