Клопат аб дзецях - прамы абавязак бацькоў

30 октября 2017 - Александра Джежора
article3514.jpg

У мерапрыемствах шырокамаштабнай прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” задзейнічаны ўсе службы раёна, зацікаўленыя ў бяспечнасці жыццядзейнасці насельніцтва. Па-ранейшаму ў полі павышанай увагі застаецца бяспека дзяцей. На сённяшні дзень у раёне налічваецца болей за 70 сем’яў, дзе дзеці прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Усяго 135 малалетніх дзяцей рэгулярна падвяргаецца небяспецы побач з бацькамі. Такія сем’і сістэматычна наведваюць рэйдавыя групы, у складзе якіх і прадстаўнікі раённай службы МНС і работнікі ДУА “Івацэвіцкі СПЦ”.

Падчас наведвання такіх сем’яў, увага ў абавязковым парадку звяртаецца на ўмовы завалодання дзецьмі запальніцай ці запалкамі, бо даволі часта запалкі і запальніца ляжаць на відавоку, знаходзяцца ў лёгкадаступных для дзяцей месцах. З улікам таго, што дзеці тут час ад часу застаюцца ў адзіноце, сам насам, то гэтакія абставіны выклікаюць абурэнне адпаведных службаў і апраўданую трывогу за жыццё малых. Дзеці не павінны карыстацца газавай плітой і электрапрыборамі, той жа тэлевізар уключыць і выключыць для малога павінны толькі дарослыя. Усе гэтыя пытанні бяспекі абмярковаюцца з бацькамі падчас наведвання. Увага дарослых завастраецца на забароне гатаваць ежу на бліжніх камфорках, калі дома ёсць маленькія дзеці.

Увогуле патрабаванняў да бяспечнасці жыццядзейнасці малых дзяцей даволі многа. І гэта не выпадкова, бо дзіця нараджаецца, каб жыць, а не пакутаваць.

На практыцы не заўсёды відавочна заклапочанасць бацькоў аб бяспечных умовах свайго дзіцяці. Вось яскравы прыклад, выпадак, што называецца, з сучаснага жыцця. Жыхар г.п. Целяханы вяртаючыся з лазні ў прыцемках на вуліцы пасёлка сустрэў дзяўчынку гадоў пяці, якая моўчкі мерала крокамі вуліцу злева на права і назад. Добра, што Целяханы – не Мінск і мясцовыя жыхары ў сваёй большасці знаёмыя паміж сабой. Мужчына, даведаўшыся прзвішча дзяўчынкі імгненна ўцяміў дзе яна жыве, прывёў яе дамоў, а там – вясёлае застолле з васьмі чалавек. Выходзіць, што бацькі зусім забыліся на сваю дачушку, на тое, што малога дзіцяці няма дома.

Тут жа, дарэчы ўспомніць нядаўні выпадак у Мінску, калі 9-гадовы хлопчык ў адзіноце падзяўся на беразе Свіслачы і патрапіў у раку. На шчасце, хлопчыка дастаў з ужо ледзяной вады падлетак-відавочца і за здароўе хлопчыка змагаюцца ўрачы. Як высветлілася, хлопчык знаходзіцца ў сям’і, дзе бацькі таксама меней за ўсё клапоцяцца аб ім: на момант трагічнага здарэння бацькі былі дома і спалі. П’яныя.

Берыжыце жыцці сваіх дзяцей!

Валера Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.  

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий