Косава – на праверку

23 октября 2017 - Дарья Вдовина
article3499.jpg
Адпаведна з запланаванымі мерапрыемствамі рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” інжынер ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Арцём Кульгавеня і інспектар ІНіП райаддзела па НС Віталь Пархомік правялі праверку супрацьпажарнага стану жылых дамоў ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”, якія знаходзяцца ў г. Косава.
 
Падчас прафілактычнага рэйду ўвага прадстаўнікоў раённай службы выратавання ў першую чаргу была сканцэнтравана на бяспечным, спраўным стане прыбораў ацяплення. Большасць правяраемых жылых дамоў мае пячное абсталяванне. Не засталіся па-за ўвагай і дымаходы на гарышчы, іх цэласнасць, стан электраправодкі, электрабытавыя прыборы. 
 
У шматкватэрных дамах работнікі райаддзела па НС не прамінулі зазірнуць у падвалы і на гарышчы, цікавячыся не толькі пажарабяспечнасцю, але і  магчымасцю пранікнуць туды пабочных асоб.
 
Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага РАНС.
Комментарии (0)
Добавить комментарий