На чарговых уроках бяспекі...

20 ноября 2017 - Александра Джежора
article3547.jpg

Якую небяспеку тояць у сабе запалкі, патрапіўшы ў дзіцячыя рукі, як сагрэцца, каб не загарэцца і, наогул, якія патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі неабходна выконваць, каб па тваёй віне не здаралася пажараў і што варта прадпрыняць, калі пажар усё ж здарыўся – аб усім гэтым распавядаў пад час правядзення чарговых “Урокаў бяспекі” для вучняў 6-7-кл. ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”  інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

У цэнтры ўвагі былі таксама правілы бяспечных паводзін у галалёдзіцу, меры перасцярогі, неабходныя ў час знаходжання на заледзянелым вадаёме, правілы бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі. Многа гаварылася ў падтрымку неабходнасці ўсталявання ў кожным жылым доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Для больш трывалага замацавання ў свядомасці падлеткаў пададзенай інфармацыі, рабятам было прапанавана адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны.  Вучні ў сваю чаргу прынялі гэтую прапанову зацікаўлена  і праявілі даволі высокую актыўнасць. І не дарэмна, бо кожны, хто даваў правільны адказ атрымліваў прыз.

У час падпісной кампаніі на перыядычныя друкаваныя выданні прадстаўнік раённай службы МНС зноў нагадаў рабятам аб дзіцяча-юнацкім часопісе “Юны выратавальнік”, а яшчэ аб мабільным прылажэнні “МНС Беларусі: дапамога побач”.

Дэманстрацыя відэафільмаў серыялу “Азбука бяспекі” была фінальнай часткай “Урокаў бяспекі”.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий