Піратэхніка - не гульня ў цацкі

30 ноября 2017 - Александра Джежора
article3565.jpg

Напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі  Івацэвіцкага райаддзела па НС ў праводзяць рэйды-маніторынгі  месцаў гандлю і захоўвання піратэхнічных вырабаў.

         Так, першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталій Дыдышка наведаў Івацэвіцкі магазін “Культтавары”, дзе разам з загадчыцай магазіна агледзеў прапаноўваемую пакупнікам прадукцыю і неабходныя да яе дакументы, а таксама месцы захоўвання піратэхнікі. Пры гэтым прадаўцам гандлёвай кропкі нагадаў аб неабходнасці інфармавання пакупнікоў аб правілах карыстання піратэхнічнымі вырабамі.

Парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы не выяўлена ў ходзе маніторынга адносна рэалізацыі і захоўвання піратэхнікі ў магазіне. А менавіта ў гэтым магазіне райста і дазволены продаж піратэхнікі бытавога прызначэння 1-2 класаў небяспечнасці, абыходжанне з якімі не патрабуе асаблівых навыкаў. Да іх адносяцца бенгальскія агеньчыкі, хлапушкі, шуціхі і фантаны з радыусам разлёту да 0,5 м. Рэалізацыя піратэхнікі 3-га класа небяспекі дазволена толькі ў спецыялізаваных магазінах. І пакупнікі, і прадаўцы павінны ведаць, што да кожнага піратэхнічнага вырабу павінна прыкладвацца інструкцыя па прымяненні, указаны тэрмін прыгоднасці, клас небяспекі і  абмежаванні ў вобласці прымянення. На замежную піратэхніку інструкцыя і сертыфікат павінны адпавядаць краіне-вытворцы, а таксама павінен быць поўны пераклад дадзеных дакументаў на рускую ці беларускую мовы.

Піратэхніка пры продажы выкладаецца такім чынам, каб пакупнік не меў да яе прамога доступу. Захоўванне ж у магазінах павінна ажыццяўляцца толькі ў незгаральных шафах ці сейфах.

Продаж любых піратэхнічных вырабаў забаронены непаўналетнім ва ўзросце да 15 год.  Пры ўзнікненні канфліктнай сітуацыі паміж прадаўцом і пакупніком, апошні павінен прад’явіць дакумент, які пацвярджае яго ўзрост.

У адпаведнасці з заканадаўствам, парушэнне правілаў захоўвання і прымянення піратэхнікі цягне за сабой папярэджанне альбо накладанне штрафу ў памеры да 10-ці базавых велічынь, а калі такое парушэнне здзейснена паўторна, то ад 10-ці да 20-ці базавых велічынь з абавязковай канфіскацыяй вырабаў піратэхнікі. Калі нехта парушае спакой грамадзян стралялінінай піратэхнічнымі вырабамі, то супрацоўнік міліцыі мае права накласці на вінаватага штраф у памеры ад 2-х да 30-ці базавых велічынь, альбо адміністрацыйны арышт. Бацькам неабходна ведаць, што да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, як можа быць расцэнена стральба пітардамі, могуць быць прыцягнуты падлеткі 14 гадоў. Калі ж дзіця-парушальнік маладзей гэтага ўзросту, то да адміністрацыйнага пакарання будуць прыцягнуты яго бацькі.

І яшчэ некалькі папяраджальных слоў: ніколі не купляйце піратэхніку з рук і заўсёды патрабуйце ў прадаўца неабходныя пацвярджаючыя якасць і бяспеку вырабу дакументы. Абавязкова звяртайце ўвагу на тэрмін захоўвання, наяўнасці інструкцыі  на вырабе ці на ўпакоўцы на рускай ці беларускай мовах. Звяртайце ўвагу і на саму ўпакоўку: калі яна пакамечаная, то такі выраб не купляйце. Дома захоўвайце піратэхніку падалей ад ацяпляльных прыбораў, дзіцячых вачэй і рук. Калі ж якая-небудзь піратэхніка адразу  “не спрацавала”, болей яе не падпальвайце, у кіньце ў ваду, бо менавіта так можна ўтылізаваць піратэхніку. Ніколі не кладзіце піратэхніку ва ўнутраныя кішэні адзення, кішэні штаноў.

            На жаль, ёсць ужо і сумны вынік скарыстання піратэхнікі: у апошнія выхадныя лістапада кампанія падлеткаў у Вілейцы вырашыла ўзарваць петарду. Гульня скончылася бальніцай для 14-гадовага хлопца: пакалечана рука.

Перад навагоднімі святамі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАНС звяртаюць асаблівую ўвагу бацькоў, каб яны былі больш пільнымі і не дапускалі падобных здарэнняў.

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий