Першы урок - урок бяспекі

4 сентября 2017 - Александра Джежора
article3396.jpg

 З “Урока бяспекі” распачаўся новы вучнёскі дзень для першакласнікаў ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” і быў прымеркаваны да мерапрыемстваў рспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.

 На гэты ўрок у актавай зале школы хлопчыкаў і дзяўчынак сабраў інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

Акрамя традыцыйнай прафілактычнай і адначасова павучальнай гутаркі з дзецьмі прадстаўнік раённай службы выратавання правёў з імі тэматычныя гульні, віктарыну “Асцярожна:агонь!” і конкурс загадак. Тыя, хто даваў правільныя адказы на пытанні віктарыны і правільна адгадваў прапанаваныя загадкі, тут жа атрымліваў прызы (дзіцячыя кніжкі - размаляванкі “Народныя казкі”).  Далей увазе першакласнікаў былі прадэманстраваны мультфільмы ўжо добра вядомага дзецям і папулярнага ў дзіцячым асяроддзі серыялу “Чароўная кніга МНС”.

Каб пачутае і ўбачанае яшчэ болей трывала замацавалася ў памяці і свядомасці хлопчыкаў і дзяўчынак, кожны з іх атрымаў кніжку-казку абучаючага накірунку “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий