Першыя фіналісты вызначаны

1 декабря 2017 - Александра Джежора
article3569.jpg

Стартаваў ХХIV сезон дзіцячых супрацьпажарных гульняў на сцэне, які дакладней называецца “Конкурс юных знаўцаў пажарнай справы” сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ. Удзельнікі спаборніцтваў – чацвёртакласнікі.  

 

Першы адборачны тур спаборніцтваў прайшоў у актавай зале ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, а яго ўдзельнікамі сталі каманды з трох школ райцэнтра і ДУА “Косаўская СШ”: каманда “Выратавальнікі” прадстаўляла ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, “Агеньчык” склалі вучні ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, каманда “Саламндра” склалася з чацвёртакласнікаў Косаўскай СШ, а ў склад каманды “ДзЮП” увайшлі вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.

Традыцыйна конкурс складваўся з дамашняга задання, якое было абумоўлена раней разасланым у школы Палажэннем аб конкурсе і іншымі тэматычнымі заданнямі. На гэты раз у “Прывітанні” камандам трэба было разгарнуць зімовую тэматыку, а менавіта меры перасцярогі ў зімовы перыяд. Тут даспадобы журы прыйшліся прывітанні каманд “Агеньчык” і “ДзЮП”, якія цалкам адпавядалі патрабаванням. Аднолькавую максімальную колькасць балаў атрымалі і капітаны каманд у сваім спаборніцтве на веды асноў бяспечнасці жыццядзейнасці, максімальную адзнаку ў тры балы мелі ўсе каманды па выніках медыцынскага конкурсу. Істотна розніліся адзнакі журы па выніках конкурсу “Рэклама”, а вось вызначэнне рэакцыі на агонь дзесяці рэчываў і матэрыялаў для некаторых каманд падалося надзвычай складаным заданнем.

Не меней складана было і журы вызначыцца з камандай-пераможцай, бо сапраўды і школьнікі, і іх настаўнікі не перастаюць прыемна здзіўляць журы сваёй знаходлівасцю. Вось і сёлета каманды ў ходзе творчых конкурсаў скарыстоўвалі відэарад, які адлюстроўваў дзейнасць удзельнікаў каманд у пажарна-прафілактычных мерапрыемствах у сваіх школах.  А косаўская “Саламандра” прэзентавала на конкурсе новы сайт свайго школьнага клуба выратавальнікаў-пажарных, створанага пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў гэтай школы Алы Фёдараўны Ляховіч. Цяпер кожны жадаючы можа наведаць сайт і знайсці для сябе нешта цікавае і карыснае ў вобласці АБЖ.

І ўсё ж пераможца бывае толькі адзін. У чарговы раз лепшай была прызнана каманда “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” у складзе Івана Падгорнага (капітан каманды), Вольгі Ніскаўскіх, Арсенія Чатырбока, Аляксея Кронды,  Кот Валерыі і Філюціч Веранікі. Другое месца конкурснае журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Выратавальнікі”, якая прадстаўляла ДУА “СШ №1 г Івацэвічы”. Трэцяе месца ў спаборніцтвах належыць камандзе “ДзЮП” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” і з чацвёртым выніковым рэзультатам гульню завяршыла косаўская “Саламандра”.

Прадстаўнікі ўсіх каманд атрымалі прызы, а каманды – пераможцы ўзнагароджаны і граматамі аддзелаў па НС і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Арганізатарамі дзіцячых спаборніцтваў па-ранейшаму застаюцца Івацэвіцкія райаддзел па НС, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа.

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий